Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага

21 лютага па ініцыятыве UNESCO ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 

Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Дзень быў выбраны ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Даке (Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны. Паводле ацэнак UNESCO, палова прыкладна з 6 тыс. моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

У Беларусі таксама адзначаецца дзень роднай мовы, арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы.

Ад песень матулі, ад  калыскі ад самай,
   Са мною ты крочыш заўжды па жыцці,
   І ў хвіліны ліхія ты народ паднімала,
   Не давала застацца ў цяжкім забыцці.

   Ты ў працы і ў гульнях, за партай і дома,
   На вяселлі шчыруеш, пад гармонік пяеш,
   І ўсім людзям у свеце, мая мова знаёма,
   Дабрыню і спагаду  ты з сабою нясеш.

   Колькі зведала болю, бяды і напасцяў,
   Колькі жаху сцярпела, на сабе  пранясла…
   Ты гучыш у хвіліны бясконцага шчасця,
   І тады, як ад цела душа адышла…

   Ты сумуеш і плачаш, шкадуеш і любіш,
   Будзіш раніцай ціха і хвалюешся днём.
   Пройдзе ўсё  у жыцці, але ты са мной будзеш,
   Мая родная  мова, ганаруся табой!

Надежда Верас. 2012

Некаторая інфармацыя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *