Зімовы ўраджай шышак у Барысаўскім раёне

Штогод у Барысаўскім доследным лясгасе з лістапада па сакавік вядзецца збор сасновых і яловых шышак для ўзнаўлення лясоў у рэспубліцы.

Як паведамляе выданне “ЗВЯЗДА”, — ва ўсіх лясніцтвах лясгаса леснікі збіраюць шышкі ўручную. Так, за снежань 2021 года тут было сабрана больш за тры тоны шышак. Дарэчы, са 100 кілаграм шышак пасля спецыяльнай апрацоўкі ў селекцыйна-насенняводчым цэнтры атрымліваецца ўсяго ад аднаго да трох кілаграмаў сапраўды каштоўнага насення, якое па меры неабходнасці і выкарыстоўваецца для вырошчвання маладога лесу.

На здымках — работнікі мабільнай механізаванай устаноўкі — трактарыст Уладзімір Дайнека і лесавод Андрэй Дзям’янцаў
Майстар ляснога гадавальніка Раман Лешчык робіць сартаванне сасновых шышак на месцы іх збору і аглядае плантацыю маладой елкі ў гадавальніку Барысаўскага лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *